wd wp Пошук:

Кокс-Базар

Кокс-Базар (бенг.: কক্সবাজার) — горад на паўднёвым усходзе Бангладэш, цэнтр муніцыпалітэту і аднайменнай акругі. Насельніцтва (2011 г.) — 223 522 чал.

Гісторыя

Кокс-Базар атрымаў сваю назву ў гонар брытанскага каланіяльнага адміністратара і выдатнага шахматыста Хірама Кокса, які ў XVIII ст. арганізоўваў дапамогу ўцекачам з тэрыторыі сучаснай М’янмы. Сам горад быў заснаваны на месцы яго дзейнасці ў 1869 г. У 1874 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам акругі.

У 2012 г. у горадзе адбываліся сутычкі паміж мусульманамі і будыстамі.

Эканоміка і інфраструктура

Кокс-Базар з’яўляецца галоўным турыстычным цэнтрам Бангладэш. Ён славіцца самым доўгім у краіне пляжам, ляснымі і горнымі тэрыторыямі па суседству. Дадатковыя галіны эканомікі: рыбалоўства, здабыча солі, абслугоўванне ВМФ Бангладэш. У горадзе працуюць некалькі каледжаў з універітэцкім узроўнем адукацыі, марскі порт і аэрапорт.

Асаблівасці культуры

У горадзе і акрузе пражывае значная частка будысцкай абшчыны Бангладэш.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Бангладэш