wd wp Пошук:

Коканапрады

Коканапрады[1] (Lasiocampidae) — сямейства лускакрылых.

Апісанне

Буйныя і сярэдняй велічыні матылькі з тоўстым валасатым тулавам, грабёнкападобнымі вусікамі у самцоў, невялікімі галавой і вачыма. Матылёк жыве нядоўга, і хабаток ў яго недаразвіты. Самкі буйнейшыя за самцоў, у некаторых відаў амаль зусім або зусім не лятаюць.

Пашырэнне

У свеце каля 2000 відаў і 150 родаў. У Беларусі 16 відаў.

Класіфікацыя

У сямействе вылучаюць наступныя падсямействы:

Падсямейства Chondrosteginae

Падсямейства Gastropachinae Neumoegen & Dyar, 1894

Падсямейства Macromphaliinae

Падсямейства Lasiocampinae Harris

Зноскі

  1. Коканапрады у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.379

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Коканапрады
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта