wd wp Пошук:

Козіцкі сельсавет

Ко́зіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вулька Аброўская.

Будынак сельсавета ў Вульцы Аброўскай

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Козікаўскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Козікі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жытлінскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы[3].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 2 населеныя пункты: Вулька Аброўская і Козікі.

Зноскі

  1. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Целяханскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе