Кодымскі раён[1] (укр.: Кодимський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Адэскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Кодыма[1] (укр.: Кодима).
Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 29998 чалавек, плошча — 818 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 17 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 24 сяла.