wd wp Пошук:

Кліо

Кліо, таксама Клія[1] — муза гісторыі ў старажытнагрэчаскай міфалогіі. Адлюстроўвалася са скруткам папірусу або футлярам для скруткаў. Дачка Зеўса і Мнемасіны — багіні памяці.

Афрадыта ўнушыла ёй любоў да Піера, калі тая сароміла багіню за любоў да Аданіса. Кліо нарадзіла ад Піера сына Гіякінфа.

Зноскі

  1. Варыянты напісання Кліо і Клія ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.345.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музы
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта