wd wp Пошук:

Клінтух

Клінтух (Columba oenas) — голуб, блізкі сваяк насельніка буйных гарадоў шызага голуба.

Апісанне

Колер цёмны, без белага надхвосця. Даўжыня цела 30-36 см, размах крылаў 62-69 см.

Пашырэнне

Гняздуе ва ўмераных шыротах Еўропы і Заходняй Сібіры, а таксама на паўночным усходзе Афрыкі. У залежнасці ад раёна пражывання, аселы, пералётны або часткова пералётны від. На Беларусі звычайная, але ў многіх месцах нешматлікая птушка.

Насяляе старыя дуплістыя дрэвастоі (звычайна лісцевыя), а таксама сасновыя, з лістоўніц або мяшаныя бары, звычайна на мяжы з адкрытымі тэрыторыямі (напр., палямі) і не вельмі далёка ад вады. Можа засяляць скальныя шчыліны, норы трусоў або адтуліны ў пабудовах і руінах. У Альпах даходзіць да 1000 м, а ў Грэцыі і Балгарыі — нават да 2000 м над у.м.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насеннем. Асцярожная птушка, у перыяд размнажэння хаваецца ў лістоце дрэў і змаўкае пры з’яўленні чалавека ці буйной жывёлы.

Гняздо ў дупле высокага дрэва, часцей за ўсё бліжэй да яго сярэдзіны (ахвотна займае дуплы пасля D. martius), у адтулінах пабудоў, ямах на скалах або нават норах трусоў. З пругкіх галінак лісцевых дрэў, укладзеных слаямі крыж-накрыж (звычайна даўжэйшых за дыяметр дупла) і таму загнутых унутр; высцілка з моху і дробных карэньчыкаў (у перыяд выкормлівання птушанят пакрываецца слаямі памёту).

Яйкі (1-2) авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі, белыя з моцным бляскам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Галубіныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта