.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брава. Клаўдзіа Андрэс Брава Муньяс (ісп.: Claudio Andrés Bravo Muñoz; нар. 13 красавіка 1983, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, брамнік іспанскага клуба «Рэал Бетыс» і нацыянальнай зборнай Чылі.
У футбол Клаўдзіа Брава прывёў бацька, запісаўшы ў школу «Кола-Кола». У прафесійным футболе дэбютаваў у 2002 годзе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе дзякуючы траўме Эдуарда Лобаса. У 2003 годзе Брава сам атрымаў траўму, аднак пасля стаў ключавым брамнікам сваёй каманды, а Лобас пакінуў клуб.
Пасля перамогі ў Апертуры 2006 года Брава перайшоў у іспанскі «Рэал Сасьедад», падпісаўшы пяцігадовы кантракт і стаўшы самым маладым галкіперам Ла Лігі. Аднак у першым жа сезоне каманда заняла перадапошняе 19 месца ў чэмпіянаце і вылецела ў Сегунду, дзе выступала на працягу трох гадоў.
14 лютага 2010 года Брава забіў першы гол у сваёй кар’еры, са штрафнога, у гульні супраць «Хімнастыка», пры гэтым матч быў пераможным, а гульня скончылася з лікам 1:0[3]. Аднак неўзабаве пасля гэтага ён перанёс цяжкую траўму калена, з-за якой быў вымушаны прапусціць канчатак сезона пераможным для баскаў.
На працягу двух наступных сезонаў каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы Ла Лігі, а ў сезоне 2012/13 Клаўдзіа дапамог сваёй камандзе заняць 4 месца ў чэмпіянаце, што дало права яму і яго камандзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў на наступны сезон. У першай палове 2014 года згуляў 200-ы матч у чэмпіянаце за «Рэал Сасьедад».
Летам 2014 года перайшоў у «Барселону». У жніўні 2016 года стаў іграком «Манчэстэр Сіці»[4]. У сезоне 2016/17 быў асноўным брамнікам, пасля саступіў месца Эдэрсану. У сезоне 2018/19 не гуляў з-за траўмы. У жніўні 2020 года пакінуў «Манчэстэр Сіці»[5].
У жніўні 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт з клубам «Рэал Бетыс»[6].
У 2004 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Чылі.
«Кола-Кола»:
«Барселона»:
«Манчэстэр Сіці»:
«Рэал Бетыс»: