wd wp Пошук:

Клайд

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Клайд (значэнні).

Клайд (англ.: Clyde, шатл. гэл.: Cluaidh) — восьмая па велічыні рака ў Вялікабрытаніі і трэцяя ў Шатландыі, размешчана на поўдні Шатландыі.

Даўжыня 176 км (з эстуарыем 208 км), плошча басейна 4,1 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Шатландскага ўзвышша, у вярхоўях цячэ па нізкагор’ях, а затым па пагорыстай раўніне, утвараючы вышэй горада Ланарк парогі. Упадае ў заліў Ферт-оф-Клайд. Сярэдні расход вады ў вусці каля 70 м³/с. Увосень і ўзімку паўнаводная. На рацэ Клайд стаіць адзін з найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі — Глазга, да якога падымаюцца марскія судны, вышэй (да парогаў) — рачное суднаходства, на парогах размешчана ГЭС. Рака Клайд таксама злучана каналамі з Паўночным морам. У часы Брытанскай Імперыі адыгрывала значную ролю ў суднабудаванні і гандлі.

Турызм

На рацэ Клайд шырока распаўсюджана рыбалка. Сезон рыбнай лоўлі заканадаўча ўсталяваны з 15 сакавіка па 30 верасня. Рака асабліва прыцягвае аматараў стронгі, якая водзіцца тут у вялікай колькасці.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Шатландыі
Катэгорыя·Басейн Ірландскага мора
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе