wd wp Пошук:

Кес ван Донген

Кес ван Донген (нідэрл. Kees van Dongen; сапраўднае імя нідэрл. Cornelis Theodorus Maria van Dongen; 26 студзеня 1877, Дэльфсхафен каля Ратэрдама — 28 мая 1968, Монтэ-Карла) — нідэрландскі мастак, адзін з заснавальнікаў фавізму. Найбольш вядомы як аўтар стылізаваных жаночых партрэтаў. Кес ван Донген — брат скульптара Жана ван Донгена.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Дэльфсхафене. Ён быў у сям’і другім з чатырох дзяцей. У 1892—1897 гадах вучыўся ў Каралеўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Ратэрдаме; ад гэтага перыяду ў творчасці ван Донгена засталіся шматлікія замалёўкі сцэн з удзелам матросаў і прастытутак, зробленыя мастаком у гарадскім квартале чырвоных ліхтароў. Натхнёны ідэямі анархізму, у 1895 годзе ён праілюстраваў галандскае выданне кнігі Пятра Крапоткіна «Анархія».

З 1899 гады ван Донген жыў у Парыжы, удзельнічаючы ў розных выставах, у тым ліку ў знакамітым Восеньскім салоне 1905 года, на якім таксама экспанаваліся працы Анры Маціса. Яркія фарбы іх твораў стануць крыніцай назвы новай групы жывапісцаў: фавісты. Карціны неслі гледачам адчуванне сілы і энергіі, з-за чаго французскі крытык Луі Воксель параўнаў мастакоў з дзікімі звярамі (фр. les fauves).

Адначасова з фавізмам, ван Донген з’яўляўся ўдзельнікам нямецкай групы экспрэсіяністаў «Мост» і маляваў карыкатуры для парыжскай газеты La Revue blanche.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Kees van Dongen
  3. Encyclopædia Britannica
  4. 1 2 The Fine Art Archive
  5. 1 2 Artnet — 1998.
  6. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 RKDartists
  9. 1 2 https://www.museothyssen.org/en/collection/artists/dongen-kees-van
  10. http://www.lianggallery.com/?portfolio=%E9%A1%8F%E6%B0%B4%E9%BE%8D Праверана 29 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Монтэ-Карла
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна