У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Хамфрыс.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хамфрыс. Кейлі Хамфрыс (англ.: Kaillie Humphries, нар. 4 верасня 1985, Калгары) — канадская бабслеістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2010, 2014), двухразовая чэмпіёнка свету.
Кейлі пачала займацца бабслеем у 2004 годам ва ўзросце 17 гадоў. Першыя 4 гады ў спорце яна была разганяючай на Кубку Свету. Кульмінацыяй выступленняў стаў удзел у алімпійскай зборнай у 2006 годзе на Алімпійскіх гульнях у Турыне. Пасля выступлення ў якасці разганяючага на Алімпійскіх гульнях у 2006—2007 гадах Кейлі хутка стала адной з лепшых жанчын-пілотаў у бабслеі. І ў 2010 годзе стала першай канадскай алімпійскай чэмпіёнкай у бабслеі, стаўшы самай маладой канадскай алімпійскай чэмпіёнкай (24 гады). У 2012 годзе ўвайшла ў гісторыю як першая Канадская спартсменка, якая выйграла чэмпіянат свету.
У 2006—2007 была безумоўным лідарам на Кубку Еўропы, выйграўшы ў чатырох гонках, на чэмпіянаце свету сярод юніёраў заняла другое месца.
У 2008 годзе на чэмпіянаце свету атрымала бронзавы медаль.
У 2010 годзе (усяго ў другім сезоне ў якасці пілота) заваявала два сярэбраныя медалі.
У 2012 годзе з разганяючай Джэніфер Чакеці выйграла чэмпіянат свету.
Кейлі пачала новы сезон 2012—2013 з 5 перамог запар з Чэлсі Валуа ў якасці разганяючага.[5] Гэты поспех прадоўжыўся на чэмпіянаце свету 2013 у Санкт-Морыц. З рэкордам трасы яна пацвердзіла званне чэмпіёна свету. Гэта была яе 12-я запар перамога на спаборніцтвах FIBT. Кубак Свету 2012—2013 Кейлі заваявала, фінішаваўшы трэцяй на этапе у Сочы на трасе Цэнтра санкавага Спорту «Санкі».
Замужам за Дэнам Хамфрысам, разганяючым у чацвёрцы Ліндана Раша.[6]
Падчас перапынкаў паміж спаборніцтвамі займаецца дабрачыннасцю. Падчас Калядных вакацый Кейлі і яе сям’я дапамагаюць карміць бяздомных.
У пачатковых школах распавядае вучням пра важнасць пастаноўкі і ажыццяўлення мэтаў і адмовы ад допінгу.
Афіцыйны сайт Архівавана 3 сакавіка 2014. (англ.)
Кейлі Хамфрыс (ням.) (англ.) — профіль на сайце FIBT
Профайл спартсменкі на сайце rdsolympiques.ca Архівавана 27 снежня 2009. (англ.)