.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кевін Трап (ням.: Kevin Trapp; нар. 8 ліпеня 1990, Мерцыг, Германія) — нямецкі футбаліст, брамнік франкфурцкага «Айнтрахта» і нацыянальнай зборнай Германіі.
Трап пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Кайзерслаўтэрн», дэбютаваўшы ў камандзе 9 жніўня 2008 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Карл Цэйса».
Пасля вылету клуба з Бундэслігі ў 2012 годзе Трап далучыўся да франкфурцкага «Айнтрахта», сума трансферу склала 1,5 млн еўра. Пагадненне іграка з клубам разлічана да 30 чэрвеня 2016 года. У новым клубе Кевін здолеў выцесніць са складу брамніка Ока Нікалава, а таксама зрабіў вялікі ўнёсак на моцныя выступы клуба, які скончыў першы этап чэмпіянату на чацвёртым месцы.
8 ліпеня 2015 года падпісаў пяцігадовы кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен». Спачатку быў асноўным брамнікам парыжан, поты стаў саступаць месца ў аснове Альфонсу Арэала. У жніўні 2018 года на правах арэнды вярнуўся ў «Айнтрахт»[3], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2018/19 зноў далучыўся да «Пары Сен-Жэрмен», выйграў з ім Суперкубак Францыі, але ў жніўні 2019 года перайшоў у «Айнтрахт» на трывалай аснове[4].
«Пары Сен-Жэрмен»:
«Айнтрахт» Франкфурт:
Германія: