wd wp Пошук:

Кашгар

Кашгар[1]  — горад у гарадской акрузе Кашгар Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР. На ўсход ад горада — пустыня, на захад — высакагор’е. Клімат гранічна сухі, колькасць ападкаў за год не перавышае 100 мм. Вада паступае з ракі Кашгар і шматлікіх калодзежаў. Аэрапорт. Чыгуначная станцыя.

Сярод гарадскіх славутасцяў — Ід Ках, найбуйнейшая па плошчы мячэць Кітая (заснавана ў VIII ст., перабудавана ў 1442 г.), маўзалей кашгарскага кіраўніка Абаха Хаджы і яго ўнучкі Іпархан (XVII ст.).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — карта Кітая
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара