wd wp Пошук:

Кашанка

Кашанка — рака ў Мсціслаўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 146 км². Сярэдні расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.

Пачынаецца за 1,3 км на поўнач ад вёскі Басценавічы Мсціслаўскага раёна, вусце каля вёскі Скварск Чавускага раёна. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне.

Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынкападобная і трапецападобная; шырыня яе 150—300 м у верхнім цячэнні, 400—600 м у сярэднім, да 1,3 км у ніжнім. Схілы стромкія і ўмерана стромкія (вышыня 20 — 25 м), парэзаныя ярамі і далінамі дробных прытокаў, на вялікім працягу адкрытыя. Абалона перарывістая, шырынёй 100—300 м, месцамі да 800 м.

Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (паміж вёскамі Шыркі і Цярэні Мсціслаўскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 1—5 м, месцамі да 10 м.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Проні
Катэгорыя·Рэкі Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Чавускага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула