wd wp Пошук:

Качскі пустынны запаведнік дзікай прыроды

Качскі пустынны запаведнік дзікай прыроды (гудж.: કચ્છ ડેઝર્ટ સન્ક્ટુઆરી, англ.: Kutch Desert Wildlife Sanctuary) месціцца на захадзе індыйскага штата Гуджарат у раёне Качскі Ран. Займае тэрыторыю 7506,22 км².

Запаведнік быў створаны на памежжы з Пакістанам у 1986 г. для захавання ўнікальнай прыроды найбуйнейшага саланчака Паўднёвай Азіі. Большую частку года Качскі пустынны запаведнік уяўляе сабою пустыню з салёнымі заглеенымі глебамі. У кароткі сезон мусонаў яна ператвараецца ў плыткаводдзе. На паверхні застаюцца ўзвышшы, якія ператвараюцца ў месца выратавання дзікіх раслін і жывёл.

Запаведнік насяляюць дзікія капытныя, гіены, ваўкі і 184 віды рэдкіх птушак, у тым ліку дроп, стэпавыя арлы, журавы. Качскі пустынны запаведнік дзікай прыроды — адзінае месца ў краіне, дзе гняздуюць і размножваюцца фламінга.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Індыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Гуджарата