У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вільхельм. Каці Вільхельм (ням.: Kati Wilhelm; нар. 2 жніўня 1976, Шмалькальдэн, акруга Зуль, ГДР) — нямецкая біятланістка, першая ў гісторыі трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне, пяціразовая чэмпіёнка свету, пераможца агульнай заліку Кубка свету 2005/06, уладальніца шасці Малых Кубкаў свету. Лепшая нямецкая спартсменка 2006 года.