У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінаградава.У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванова.
Кацяры́на Гена́дзьеўна Вінагра́дава (нар. 3 верасня 1977, Новасібірск), народжаная Івано́ва — армянская біятланістка, у мінулым прымала ўдзел у міжнародных лыжных і біятлонных спаборніцтвах, прадстаўляючы Расію, Беларусь і ЗША. Трохразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне ў эстафеце. Займалася біятлонам з 1991 года. Член алімпійскай зборнай каманды Беларусі па біятлону на Алімпійскіх гульнях 2006 года.
Пасля нараджэння ў ЗША сына Кацярына хацела змяніць зборную на амерыканскую або расійскую, атрымала дазвол на змену грамадзянства ад Беларускай федэрацыі біятлону, але не атрымала ніякіх запрашэнняў[1], хоць на чэмпіянаце ЗША 2008 года ёй удалося выйграць дзве гонкі з трох[2]. Пасля гэтага ў Кацярыны ўзнікла жаданне вярнуцца ў зборную Беларусі, але там яе гатовыя прыняць толькі без яе мужа Сяргея Вінаградава, які, з’яўляючыся яе асабістым трэнерам, спрабаваў займацца подкупам біятланістак з Беларусі і Расіі з мэтай выйгрышу на таталізатары[3]. Таксама Іванова атрымала ад FIS дазвол на выступы за зборную ЗША па лыжных гонках. З 2009 года прымала ўдзел у розных паўночнаамерыканскіх і амерыканскіх спаборніцтвах па лыжных гонках. У сезоне 2010/11 выступала ў біятлоне за Арменію.