wd wp Пошук:

Кацярына Анатолеўна Карстэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карстэн.

Кацярына Анатолеўна Карстэн (па нараджэнні Хадатовіч; 2 чэрвеня 1972, в. Асечана, Крупскі раён Мінскай вобласці[4]) — савецкая і беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні. Першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў алімпійскай камандзе Рэспублікі Беларусь (1996, 2000); шасціразовая чэмпіёнка свету (1997, 1999, 2005—2007, 2009) у веславанні ў лодцы-адзіночцы. Заслужаны майстар спорту СССР (1992). Першы поўны кавалер ордэна Айчыны (2008).

Спартыўная кар’ера

Выступаючы за Аб’яднаную каманду на Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне, Карстэн атрымала бронзавы медаль.

Выступаючы за Беларусь, Карстэн атрымала па залатым медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце і 2000 года ў Сіднеі. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах яна атрымала срэбны медаль і на Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне — бронзавы.

Чэмпіёнка свету 2009. Прызнана лепшай спартсменкай года Беларусі.

Сямейнае жыццё

У 1998 годзе Кацярына Хадатовіч выйшла замуж за нямецкага бізнесмена Вільфрыда Карстэна і ўзяла яго прозвішча. Карстэны жывуць у Германіі, маюць дачку Аляксандру.

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].

Зноскі

  1. 1 2 3 Karsten Ekaterina Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Yekaterina Khodatovich-Karsten // Yekaterina Khodotovich-Karsten Праверана 31 студзеня 2020.
  3. Olympedia — 2006.
  4. Беларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра
  5. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  6. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны I ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)