Кацюбынскэ[2] (укр.: Коцюби́нське) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіеўскай вобласці Украіны. Падпарадкаван Ірпінскаму гарадскому савету.
Заснаваны ў 1900 годзе.
3 сакавіка 2018 у пасёлку Кацюбынскэ адбыліся грамадскія слуханні, на якіх большасць прысутных прагаласавалі за далучэнне пасёлка ў склад Кіева. Вынікі накіраваны пасялковым галавой у Кіеўскі савет і ў парламент[3].