Катэлеўскі раён[1] (укр.: Котелевський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Катэльва[1] (укр.: Котельва).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 19757 чалавек, плошча — 800 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 9 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 38 сёлаў.