wd wp Пошук:

Катлавіна Нансена

Катлавіна На́нсена[1] — падводная катлавіна ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна.

Профіль дна Паўночнага Ледавітага акіяна ад Баранцава мора да Паўночнага полюса

З поўначы катлавіна абмежавана хрыбтом Гакеля, з поўдня — мацерыковым схілам. Найбольшая глыбіня дасягае 3975 м. Пераважаюць глыбіні 3000—3500 м. У заходняй частцы ў катлавіну Нансена ўразаецца цясніна Літке з глыбінёй да 5449 м.

Катлавіна названая ў гонар нарвежскага вучонага і палярнага даследчыка Фрыцьёфа Нансена.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Падводныя катлавіны Паўночнага Ледавітага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96