wd wp Пошук:

Катастрофа L-410 пад Мянзелінскам

Катастрофа L-410 пад Мянзелінскам— авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў раёне горада Мянзелінск (Татарстан, Расія) 10 кастрычніка 2021 года[1][2].

Адразу пасля ўзлёту з мясцовага аэрадрома самалёт L-410, які належыць ДТСААФ Расіі[3] пачаў губляць вышыню і ўрэзаўся ў зямлю. На борце знаходзілася 22 чалавекі (20 парашутыстаў і 2 члены экіпажа). Выжылі шасцёра[1][2][4][5][6].

Самалёт

Самалёт, які разбіўся, меў бартавы нумар RF-94591, серыйны 871826[1]. Быў выраблены ў красавіку 1987 года[1][2][3][7].

Пачаў эксплуатавацца ў 1987 годзе ў ВПС СССР, затым у ВПС Расіі, у студзені 2014 года паступіў у ДТСААФ[3].

Экіпаж і пасажыры

На борце знаходзіліся два лётчыкі:

На борце знаходзілася 20 парашутыстаў, усе яны — грамадзяне Расіі[9][10].

Катастрофа

У 09:05 па маскоўскім часе самалёт узляцеў з паласы аэрадрома Мянзелінск[11].

На вышыні каля 70 метраў у самалёта адмовіў левы рухавік, пра што лётчыкі далажылі авіядыспетчару аэрадрома[11][12].

L-410 пачаў губляць вышыню. У 09:11 самалёт сутыкнуўся з зямлёй, закрануўшы крылом «Газель», кучу дроў і жалезабетонны плот[1][2][11][13]. У выніку сутыкнення цалкам разбурыліся фюзеляж і крылы[2]. Узгарання не было[1][2].

Расследаванне

Цэнтральнае міжрэгіянальнае следчае ўпраўленне на транспарце Следчага камітэта Расіі пачало праверку па факце крушэння[14]. Заведзена крымінальная справа[15][16].

Сярод магчымых прычын крушэння разглядаюцца перагруз[17][18], адмова аднаго з рухавікоў[12] і памылкі экіпажа[2].

Наступствы

На месцы катастрофы пачаліся выратавальныя працы, якія неўзабаве былі завершаны. Усяго ў іх прымалі ўдзел 47 чалавек і 15 адзінак тэхнікі[2].

Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына прыпыніў супрацоўніцтва з аэраклубам у Мянзелінску на час расследавання прычын крушэння самалёта[19][20].

ДТСААФ Расіі прыпыніла палёты сваіх самалётаў тыпу L-410[21].

Рэакцыя

Міністэрства замежных спраў Азербайджана выказала спачуванні ў сувязі з падзеннем самалёта[22][23][24]. У Міністэрстве замежных спраў Турцыі таксама выказалі спачуванні[25][26].

Старшыня Кітая Сі Цзіньпін[27][28] і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў[29][30] накіравалі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну тэлеграму са спачуваннямі спачуваннямі з нагоды катастрофы. У гэты час прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў даручыў падрыхтаваць прапановы па аказанні дапамогі сем’ям загінуўшых і пацярпелым пры крушэнні[31] і вылецеў на месца катастрофы[32][33][34]. Улады рэспублікі таксама падпісалі пастанову аб выплатах памерам 1 мільён рублёў — сем’ям загінулых у катастрофе, 400 тысяч рублёў — пацярпелым[35][36].

11 кастрычніка ў Татарстане аб’явілі днём жалобы[37][38].

Самалёт Superjet 100 МНС Расіі вылецеў у Набярэжныя Чаўны для транспарціроўкі пацярпелых у Маскву. На борце знаходзіўся першы намеснік міністра Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны Аляксандр Чупрыян[39].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Harro Ranter ASN Aircraft accident Let L-410UVP-E3 RF-94591 Menzelinsk(нявызн.). aviation-safety.net.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Что известно о крушении самолета L-410 в Татарстане(нявызн.). ТАСС.
  3. 1 2 3 Карточка самолёта: Лет · Л-410УВП-Э3 · RF-94591 (зав.н. 871826) ✈ russianplanes.net ✈ наша авиация(нявызн.). russianplanes.net.
  4. При падении самолета в Татарстане погибли 16 человек, сообщили в Минздраве(руск.) . РИА Новости.
  5. В Татарстане 16 человек погибли при крушении самолета с парашютистами. Что известно о катастрофе(нявызн.). lenta.ru.
  6. В крушении самолета в Татарстане погибли 16 человек из 22 находившихся на борту(руск.) . Interfax.ru.
  7. Кирилл Комаров Разбившемуся в Татарстане самолету было 34,5 года(руск.) . Известия (10 кастрычніка 2021).
  8. 1 2 Фото членов экипажа разбившегося в Татарстане самолета L-410(руск.) . Рен ТВ (10 кастрычніка 2021).
  9. В потерпевшем крушение самолете в Татарстане были жители семи регионов(руск.) . РИА Новости.
  10. В потерпевшем крушение в РТ самолете были жители 7 регионов РФ(руск.) . БИЗНЕС Online.
  11. 1 2 3 Катастрофа L-410UVP-E3 ДОСААФ в Мензелинске (борт RF-94591), 10 октября 2021 года. // AirDisaster.ru - авиационные происшествия, инциденты и авиакатастрофы в СССР и России - факты, история, статистика(нявызн.). airdisaster.ru.
  12. 1 2 Причиной крушения L-410 в Татарстане мог стать отказ одного из двигателей(нявызн.). ТАСС.
  13. Reuters. Russian plane carrying parachutists crashes, 16 killed(нявызн.), Reuters (10 кастрычніка 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
  14. Следователи начали проверку по факту крушения самолёта L-410 в Татарстане(руск.) . RT на русском.
  15. СК возбудил уголовное дело по факту крушения самолета в Татарстане(руск.) . РБК.
  16. СК возбудил дело по факту крушения самолета в Татарстане(нявызн.). ТАСС.
  17. Источник назвал возможную причину падения самолета в Татарстане(руск.) . РИА Новости.
  18. Названы возможные причины крушения самолета с парашютистами в Татарстане(руск.) . РБК.
  19. Центр подготовки космонавтов приостановил работу после крушения L-410 в Татарстане(руск.) . m24.ru.
  20. Источник: космонавты временно не будут проходить подготовку в аэроклубе в Мензелинске(нявызн.). ТАСС.
  21. ДОСААФ России приостановило все полеты самолетов типа L-410(нявызн.). ТАСС.
  22. МИД Азербайджана соболезнует России в связи с крушением самолета в Татарстане(нявызн.). interfax.az.
  23. МИД Азербайджана выразил соболезнования в связи с падением самолета в Татарстане(нявызн.). ТАСС.
  24. Выражаем самые искренние и глубокие соболезнования всему народу Российской Федерации, семьям и родным погибших в результате падения самолёта с парашютистами в Республике #Татарстан.(руск.) . Twitter.
  25. Турция выразила России соболезнования в связи с крушением L-410(руск.) . РЕН ТВ (10 кастрычніка 2021).
  26. В Турции выразили соболезнования из-за крушения самолета в Татарстане(руск.) . www.mk.ru.
  27. Си Цзиньпин выразил соболезнования Путину в связи с падением самолета в Татарстане(нявызн.). ТАСС.
  28. Си Цзиньпин направил Путину соболезнования в связи с крушением L-410(руск.) . ИА REGNUM.
  29. Токаев выразил соболезнования Путину в связи с падением самолета в Татарстане(нявызн.). ТАСС.
  30. Токаев выразил соболезнования Путину в связи с авиакатастрофой в Татарстане(руск.) . ratel.kz.
  31. В Татарстане готовят варианты оказания помощи семьям погибших, пострадавшим в аварии L-410(нявызн.). ТАСС.
  32. Президент Татарстана вылетел к месту крушения L-410(руск.) . RT на русском.
  33. Президент Татарстана вылетел к месту крушения самолета(руск.) . Российская газета.
  34. Власти Татарстана окажут помощь семьям погибших и пострадавшим в крушении L-410(руск.) . Interfax.ru.
  35. Власти Татарстана выплатят по 1 млн рублей семьям погибших в крушении L-410 - Газета.Ru | Новости(руск.) . Газета.Ru.
  36. Семьям погибших в результате крушения L-410 выплатят по 1 млн рублей(нявызн.). ТАСС.
  37. В Татарстане объявили 11 октября днем траура после крушения L-410(нявызн.). ТАСС.
  38. В Татарстане объявили день траура(руск.) . РИА Новости.
  39. Спецборт МЧС вылетел из Жуковского за пострадавшими в крушении самолета L-410 в Татарстане(нявызн.). ТАСС.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Падзеі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Катастрофы 2021 года
Катэгорыя·2021 год у Расіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кастрычнік 2021 года
Катэгорыя·Катастрофы ў Расіі