Каталог Гнезненскіх архібіскупаў (лац.: Catalogus archiepiscoporum Gnesnensium) — лацінскі манускрыпт працы Яна Длугаша. Выкананы ў тэхніцы ілюмінавання[1].
Рукапіс быў напісаны па заказе біскупа кракаўскага Пятра Таміцкага. Каталог створаны паміж 1531 і 1535 гадамі[2].
Каталог налічвае 145 рукапісных аркушаў, памер якіх складае 31 × 24 см (12,2 × 9,4 цалі). Каталог Гнезненскіх архібіскупаў захоўваецца ў зборах Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы[3]. У дадатак да каталога, Длугаш напісаў таксама спіс біскупаў Урацлаўскіх, Улацлаўскіх, Пазнаньскіх, Плоцкіх і Кракаўскіх.