У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Александровіч. Кастусь Александровіч (1890, Дзвінск — 1939[1]) — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, тэатральны рэжысёр і акцёр.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне з самага яе пачатку, быў сувязістам. Ваяваў на Дунаі, быў паранены. Узнагароджаны за актыўны ўдзел у баявых дзеяннях, у тым ліку Георгіеўскім крыжам IV ступені. Яго брат Ясь быў летчыкам у час вайны. Пасля вяртання з фронту, ва ўзросце 32 гадоў паступіў на Беларускія настаўніцкія курсы ў родным Дзвінску. На курсах Кастусь пазнаёміўся з Луцыяй Габране, якая стала потым яго жонкай. Усё жыццё яны разам працавалі ў беларускіх школах. На курсах быў арганізованы тэатральны гурток, таму Кастусь захапіўся тэатрам. Працаваў дырэктарам пачатковай беларускай школы на вуліцы Стараверскай ў Дзвінску, быў рэжысёрам беларускага тэатра. Потым працаваў у школе па адрасу вул. Каўнас, 98. Быў членам гістарычнага таварыства, Саюза беларускіх вучыцялёў Латвіі[1].
Памёр у 1939 годзе ва ўзросце 49 гадоў[1]. Пахаваны на каталіцкіх могілках ў Даўгаўпілсе[2]. Засталася ўдава з трыма дзяцьмі[1].