wd wp Пошук:

Кароль Вырвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вырвіч. Кароль Вырвіч (2 лістапада 1717 — 6 чэрвеня 1793, Варшава) — гісторык, географ, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Браслаўскім павеце ў беднай шляхецкай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах Пінска і Дынабурга. Вучыўся ў Віленскай акадэміі (17371740, 17421746). У 1734 уступіў у ордэн езуітаў, з 1745 ксёндз. Выкладаў у Пінскім, Крожскім і Новагародскім езуіцкіх калегіумах. У 17511757 прыватны настаўнік Гільзенаў у Дынабургу і Полацку, наведаў з імі Францыю, Галандыю і Германію.

З 1757 г. выкладаў этыку і гісторыю ў Калегіум нобіліум у Варшаве (узорная на той час навучальная ўстанова, дзе вучыліся сыны магнатаў і багатай шляхты). Пазней, у 17621776, стаў рэктарам гэтага калегіума. У 17601761 пракуратар Мазавецкай правінцыі ордэна езуітаў.

Зрабіў значны ўклад у рэфармаванне школьнай сістэмы езуітаў. З уступленнем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764) увайшоў у бліжэйшае акружэнне караля. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) у 17751791 абат гебдоўскі. Супрацоўнічаў з гісторыкам Ф. Лойкам, у абвяржэнні «гістарычных аргументаў» суседніх дзяржаў, якімі тыя абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі Рэчы Паспалітай. Выдатны географ, узняў геаграфічную навуку Рэчы Паспалітай на высокі ўзровень. Аўтар абагульняльных геаграфічных прац «Сучасная геаграфія» («Geografia czasów teraźniejszych», забаронена да продажу паводле патрабавання расійскага пасла М. В. Рапніна; 2 выданне было зроблена ў 1794) і «Усеагульная геаграфія» («Geografia powszechna», Варшава, 1770; 3-е выданне зроблена ў 1794).

Напісаў падручнік па гісторыі «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі» («Abrégé raisonné de l’histoire universelle. T. 1—2, 1766—1771»). У выдадзенай па ініцыятыве караля кнізе «Палітычня гісторыя старажытных дзяржаў» («Historia polityczna państw starożytnych. T. 1, 1771») змясціў свой пераклад вытрымак з кнігі Ш. Мантэск’ё «Пра дух законаў». Пасмяротна выдадзена яго праца «Галамбская канфедэрацыя» («Konfederacja gołąbska», 1853). Як гісторык Вырвіч зазнаў уплыў французскай асветнай гістарыяграфіі, асабліва Мантэск’ё і Вальтэра. Адмоўна ставіўся да традыцыйнага разумення гісторыі як гісторыі палітычных падзей і войнаў; гісторыю народа тлумачыў як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэсліваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атрымаць веды, неабходныя для накіраванай змены ў дзяржаве існуючага ладу.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Крожскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выпускнікі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Езуіты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Навагрудскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1717 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1793 годзе