Кармэн Кас (эст.: Carmen Kass; 14 верасня 1978, Пайдэ, Эстонская ССР) — эстонская топ-мадэль, актрыса і палітык. Сябра партыі Res Publica, была кандыдатам у дэпутаты Еўрапарламента ў 2004 годзе. У 2004 годзе была абрана прэзідэнтам шахматнага саюза Эстоніі, прымала ўдзел у спаборніцтвах па шахматах.