wd wp Пошук:

Карл Юны

Карл Юны (фр.: Charles le Jeune, 7724 снежня 811) — кароль франкаў у 800811 гадах.

Ён быў другім сынам Карла Вялікага і першым сынам ад яго другой (паводле крыніц, першай ці трэцяй) жонкі Хільдэгарды з Вінцгау. Пасля таго як Карл Вялікі падзяліў імперыю паміж сваімі сынамі, Карл Юны ў 800 годзе атрымаў тытул Караля Франкаў. Карл быў каранаваны каронай караля франкаў у Рыме 25 снежня 800 года, у той самы дзень, калі яго бацька быў каранаваны імператарскай каронай. Да гэтага (з 790 года) ён кіраваў графствам Мэн. Яго старэйшы брат, Піпін Гарбаты, быў пазбаўлены спадчыны, а яго малодшыя браты Карламан (пад імем Піпін) і Людовік Набожны атрымалі адпаведна Італію і Аквітанію.

У 789 годзе Карл Вялікі прапанаваў Карлу Юнаму ажаніцца з Эльфлідай, дачкой караля Усходняй Англіі Офы. Офа настойваў, што гэта можа адбыцца толькі калі дачка Карла Вялікага ажэніцца з сынам Офы Экгфрытам. Карл пакрыўдзіўся на гэта і зачыніў порты для англійскіх гандляроў. Пазней порты былі зноў адкрыты, гандлёвыя адносіны адноўлены, а праз некалькі гадоў, у 796 годзе, Карл і Офа склалі першы вядомы ў гісторыі Англіі гандлёвы дагавор.

Карл Юны сканаў у Баварыі 4 снежня 811.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 772 годзе
Катэгорыя·Каралінгі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў 811 годзе
Катэгорыя·Каралі франкаў
Катэгорыя·Асобы