wd wp Пошук:

Карл Мартэл Анжуйскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карл Мартэл.

Герб

Карл Мартэл ці Мартэл Анжуйскі (італ.: Carlo Martello d’Angiò; венг.: Anjou Martell Károly; 8 верасня 1271, Неапаль — 19 жніўня 1295, Неапаль) — прынц Салерна, спадчыннік неапалітанскага прастола, прэтэндэнт на венгерскі каралеўскі трон. Тытулярны кароль Венгрыі ў 1292—1295 гадах.

Біяграфія

Сын Карла II Неапалітанскага (Анжуйскага) і дачкі караля Венгрыі Стэфана (Іштвана) V Марыі Венгерскай.

Яго маці была дачкой венгерскага караля Іштвана V (Стэфана V). Пасля смерці брата, караля Ласла IV Венгерскага (Уладзіслава IV) у 1290 годзе, яна прад’явіла свае правы на трон Венгрыі. Папа Рымскі Мікалай IV, які прэтэндаваў на права прызначаць венгерскіх каралёў, падтрымаў яе кандыдатуру. У 1291 годзе яна была каранавана ў Неапалі, а неўзабаве перадала тытул і правы на прастол Карлу Мартэлу. Ці быў ён каранаваны невядома. Карл Мартэл не адрозніваўся славалюбствам і толькі пад уплывам маці ў 1294 годзе распачаў млявую спробу рэалізаваць свае правы, але падтрымкі венгерскай шляхты не атрымаў, нягледзячы на пастаянныя звады той з кіруючым каралём Венгрыі Андрашам III (Андрэем III). Неўзабаве Карл Мартэл памёр ад чумы ў Неапалі ў 1295 годзе ва ўзросце няпоўных 24 гадоў.

Венгерскую карону змог атрымаць сын Карла Мартэла Карл I Роберт (1288—1342), які заснаваў Анжуйскую дынастыю, што валадарыла ў Венгрыі да 1395 года.

Карл Мартэл быў блізкім знаёмым Дантэ Аліг’еры; пра яго нават ёсць згадванне ў «Боскай камедыі»: паэт сустракае душу памерлага Карла Мартэла ў трэцяй сферы Рая.

Шлюб і дзеці

З 8 студзеня 1281 года Карл Мартэл быў жанаты на Клеменцыі Габсбургскай (1262—1293), дачцы імператара Рудольфа I і Гертруды Хохенберг. У шлюбе нарадзіліся:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140810412 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. 1 2 3 4 Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Анжу-Сіцылійскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Неапалі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Неапалі
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Дынастыя Капетынгаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1271 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1295 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Неапалі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Каралеўства Венгрыя
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэтэндэнты на прастол