У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардынг. Ка́рл Лю́двіг Га́рдынг (ням.: Karl Ludwig Harding; 29 верасня 1765 — 31 жніўня 1834) — нямецкі астраном, які адкрыў астэроід Юнону.
У 1804 годзе Іаган Іеранімус Шротэр наняў Гардынга ў якасці рэпетытара для свайго сына. У тым жа годзе Гардынг адкрыў Юнону ў абсерваторыі Шротэра. Пазней Гардынг працаваў у Гётынгене памочнікам Гауса.
Апроч Юноны, Гардынг адкрыў тры каметы і апублікаваў «Atlas novus coelestis», каталог зорнага неба, які змяшчае 120 тысяч зорак.
У гонар Гардынга названы кратар на Месяц[en] і астэроід № 2003[en].