wd wp Пошук:

Карл Карлавіч Штэйбен

Карл Карлавіч Штэйбен (барон Шарль дэ Штэйбен; Карл фон Штэйбен) (19 красавіка 1788 — 21 лістапада 1856, Парыж) — французскі гістарычны жывапісец нямецка-рускага паходжання. Настаўнік Гюстава Курбэ.

Біяграфія

Сын вюртэмбергскага афіцэра. У дзяцінстве перасяліўся ў Расію разам са сваім бацькам, прынятым у рускую службу, і некаторы час наведваў Санкт-Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў у якасці вольнапрыходзячага вучня. Затым быў пажам пры вялікай княгіні Марыі Паўлаўне ў Веймары. Адсюль, пры дапамозе сваіх заступнікаў, адправіўся ў Парыж і паступіў у вучні да знакамітага мастака Давіда, але неўзабаве перайшоў ад яго ў майстэрню Рабера Лефеўра і затым працаваў пад кіраўніцтвам Жэрара.

Першая ж карціна Штэйбена, выстаўленая ў парыжскім салоне 1812 г., «Пётр Вялікі падчас буры на Ладажскім возеры», зрабіла вялікае ўражанне на публіку і была набыта Напалеонам I (пазней патрапіла ў амьенскі музей). Пасля рэстаўрацыі ў Францыі дынастыі Бурбонаў кароль Луі XVIII загадаў скапіраваць карціну Штэйбена ў габеленавым дыване, які паслаў у падарунак імператару Аляксандру I (у пачатку XX ст. габелен знаходзіўся ў Вялікім Пецяргофскім палацы).

Набыўшы такім чынам вядомасць, Штэйбен падтрымліваў і ўзмацняў яе далейшымі сваімі працамі ў гістарычным, жанравым і партрэтным родзе.

У 1831 годзе кароль Луі-Філіп, з прычыны таленту і заслуг Штэйбена, надаў яму баронскі тытул. У тым жа годзе ён — прафесар малявання ў парыжскім політэхнічным вучылішчы.

У 1833 годзе Расійская акадэмія мастацтваў прысудзіла Штэйбену званне ганаровага вольнага члена. У 1843 годзе ён быў выкліканы ў Пецярбург для выканання сямі вобразаў, замоўленых яму для Ісакіеўскага сабора. Акрамя гэтых вобразаў, устаўленых у нішы ўнутраных слупоў і пілястраў сабора («Нараджэнне Іаана Прадцечы», «Св. Іаакім і Ганна», «Нараджэнне Багародзіцы», «Уваход у Іерусалім», «Распяцце», «Уваскрэсенне Хрыстова» і «Узяцце на неба»), Штэйбен напісаў у Санкт-Пецярбургу вялікую карціну «Смерць генерала Маро ў лейпцыгскай бітве» і некалькі выдатных партрэтаў (Гарфункля, В. Какорава, Мамантава, акцёра Самойлава і іншых, менш вядомых асоб).

З Расіі Штэйбен з’ехаў назад у Францыю ў 1854 годзе, ужо зусім хворым з прычыны паралічу. У Парыжы было з ім яшчэ два ўдары, якія пазбавілі яго здольнасці працаваць. Прахварэўшы два гады, ён памёр 21 лістапада 1856 года.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129717134 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Carl von Steuben
  3. Carl von Steuben // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2008. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 319.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1788 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1856 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрынгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка