Карл Дзім (ням. Carl Diem, 24 чэрвеня 1882, Вюрцбург — 17 снежня 1962, Кёльн) — нямецкі палітык, публіцыст, навуковец, тэарэтык і гісторык спартыўнага руху, упершыню рэалізаваў ідэю эстафеты з факелам з Алімпіі да месца правядзення Алімпійскіх гульняў. Пасля міжнароднага поспеху Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне быў утвораны Алімпійскі навучальны інстытут на чале з Карлам Дзімам, які стварыў трохтомны твор «Алімпійскі агонь» (ням. Olympische Flamme). Гэты трохтомнік па яго прапагандысцкім значэнні прыраўноўваўся да фільма Лені Рыфеншталь «Алімпія».