wd wp Пошук:

Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вернер.

Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам[7] (шв. Carl Gustaf Verner von Heidenstam) (6 ліпеня 1859 — 20 мая 1940) — шведскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1916) «як найслынны прадстаўнік новай эпохі ў сусветнай літаратуры».

Творчасць

Дэбютаваў неарамантычным зборнікам паэзіі «Паломніцтва і гады вандровак» (1888). У эсэ «Рэнесанс» (1889) выступіў супраць натуралізму. Спалучэнне аўтабіяграфічных рыс з фантастычнымі элементамі ў рамане ў прозе і вершах «Ханс Аліенус» (1892), напісаным пад уплывам ідэй Ф. Ніцшэ. Патрыятычная паэзія ў неарамантычным духу ў зборніках «Вершы» (1895), «Народ» (1899). Узборніках «Новыя вершы» (1915) і «Апошнія вершы» (апубл. 1942) зварот да класіцыстычнага метаду. У зборніках навел «Каралінды» (т. 1—2, 1897—98), «Святы Георгій і дракон» (1900), раманах «Паломніцтва святой Біргіты» (1901), «Род Фолькунгаў» (т. 1—2, 1905—07) і інш. гераізаваны вобраз мінулага Швецыі.

Быў цэнтральнай фігурай у літаратуры 90-х 19-га стагоддзя. У той час як шведская літаратура 1880-х была прасякнутая натуралізмам, фон Хейдэнстам пісаў свае творы ў рамантычным ключы, мяркуючы, што вядучую ролю ў творы мусіць мець фантазія аўтара. У 1908-10 гг. выдаецца яго кніга «Шведы і іх павадыры». Гэтая кніга была напісаная на замову выдавецтва Боніерс як падручнік па гісторыі Швецыі, аналагічны падручніку па геаграфіі Швецыі, створанаму Сельмай Лагерлёф у форме аповесці пра хлопчыка Нільса Хольгерсана і яго падарожжа з дзікімі гусямі.

Палемізаваў з Ю. А. Стрындбергам («Распад і ўпадак пралетарскай філасофіі», 1911). Аўтар мемуараў «Калі цвілі каштаны» (апубл. 1941).

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119112280 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 C G Verner Heidenstam, von — 1917.
  4. Хейденстам Карл Густав Вернер фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  6. (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  7. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.17., Мн., 2003, С.7.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Эрэбру
Катэгорыя·Памерлі ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Паэты Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта