wd wp Пошук:

Карл Адольф Вернер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вернер.

Карл Вернер (дацк. Karl Verner; 7 сакавіка 1846, Орхус — 5 лістапада 1896, Капенгаген) — дацкі мовазнавец, вядомы дзякуючы сфармуляванаму ім закону, які тлумачыць азванчанне шчылінных h, þ, f пасля германскага перамяшчэння зычных. Сёння гэты закон носіць яго імя. Карл Вернер належаў да плыні младаграматыкаў, што адбіваецца ў яго метадах, у прыватнасці — пры даследаванні выключэнняў з закона Грыма, гэта наштурхнула яго да фармулёўкі свайго закона. Атрымаўшы адукацыю ў Капенгагене, Вернер накіраваўся ў Гале, дзе працаваў бібліятэкарам у гарадскім універсітэце. У гэты час вядзе актыўную навуковую дзейнасць, сустракаецца з мовазнаўцамі Аўгустам Лескіным і Карлам Бругманам. У 1882 годзе Карл Вернер вярнуўся ва ўніверсітэт Капенгагена, дзе працаваў прафесарам славістыкі да канца свайго жыцця.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Karl Verner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Karl Adolf Verner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Brozović D., Ladan T. Karl Adolph Verner // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай Ютландыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Германісты
Катэгорыя·Славісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Младаграматыкі
Катэгорыя·Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя Даніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных