wd wp Пошук:

Карлес Кота

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кота. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Карлес Кота Пахес (ісп.: Carles Coto Pagès; нар. 11 лютага 1988, Фігерас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца андорскага клуба «Санта Калома».

Клубная кар’ера

Выхаванец «Барселоны», пазней выступаў у клубах ніжэйшых дывізіёнаў Іспаніі. У 2010—2011 гадах гуляў за кіпрскі «Анартосіс», пазней — за тбіліскае «Дынама», з якім стаў чэмпіёнам Грузіі.

У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Адразу стаў асноўным іграком дынамаўцаў, выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але з верасня 2013 года страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона пакінуў мінскі клуб.

У лютым 2014 года стаў іграком узбекскага «Бунёдкара»[2]. З 2015 года на працягу двух сезонаў выступаў у чэмпіянаце Кіпра.

У жніўні 2017 года вярнуўся ў Іспанію, стаўшы іграком клуба трэцяга дывізіёна «Рая Махадаонда». Пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У сезоне 2018/19 выступаў за клуб «Волас» з другога дывізіёна Грэцыі.

У верасні 2019 года далучыўся да «Фігераса». У жніўні 2021 года перайшоў у клуб «Санта Калома» з чэмпіянату Андоры.

Міжнародная кар’ера

Падчас выступаў за «Барселону» выклікаўся ў юнацкія зборныя Іспаніі. У 2007 у складзе зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы.

Дасягненні

Зноскі

  1. Carles Coto // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Бунедкор» подписал контракт с воспитанником академии «Барселоны» Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Бунёдкар
Катэгорыя·Ігракі ФК Санта Калома
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенідорм
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Марына
Катэгорыя·Ігракі ФК Этнікас Ахна
Катэгорыя·Ігракі ФК Анартосіс
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Эрміс Арадыпу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Фігерас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Тбілісі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фігерасе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мускрон
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья Атлетыка
Катэгорыя·Ігракі ФК Докса Катакапія
Катэгорыя·Ігракі ФК Волас
Катэгорыя·Ігракі ФК Рая Махадаонда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта