wd wp Пошук:

Карла Калодзі

Карла Калодзі, сапраўднае Карла Лорэнцыні (італ.: Carlo Collodi; 24 лістапада 1826, Фларэнцыя — 26 кастрычніка 1890) — італьянскі пісьменнік, класік дзіцячай літаратуры.

Біяграфія

Пінокіа, малюнак Энрыка Мацанці  — першая ілюстрацыя кнігі Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі (1883)

Першынец у шматдзетнай сям’і, аднак з 10 дзяцей шасцёра памерлі малымі. Карла скончыў пачатковую школу ў пасёлку Калодзі (адкуль паходзіла яго маці). Пасля бацькі — слугі ў багатым доме — накіравалі сына вучыцца ў семінарыю. Але кар’ера святара не прывабіла маладога Карла, і ён стаў працаваць у кніжным магазіне.

Падчас Першай вайны за незалежнасць Італіі ў 1848 г. пайшоў служыць добраахвотнікам у войска Тасканы. У тым жа годзе заснаваў газету палітычнай сатыры Il Lampione («Ліхтар»), забароненую ў хуткім часе цэнзурай, але адноўленую праз адзінаццаць гадоў. У гэты час асноўную ўвагу Калодзі аддае тэатральнаму выданню.

У 1856 годзе Калодзі піша іранічны раман-эсэ «Раман у паравозе» (Un romanzo in vapore), які зрабіў яго вядомым. Ад таго часу пісьменнік актыўна супрацоўнічае з рознымі выданнямі.

У 1859 годзе ўдзельнічае ў Другой вайне за незалежнасць Італіі. Актыўна займаўся палітыкай, удзельнічаў у Рысарджымета.

Да 1875 года Калодзі супрацоўнічае са шматлікімі часопісамі, піша раманы і тэатральныя п’есы. Першай яго кнігай для дзяцей стала кніга перакладаў французскіх казак Шарля Перо, апублікаваная ў 1876 годзе. З таго часу літаратура для дзяцей робіцца для Калодзі галоўнай, шмат часу ён прысвячае тэкстам для школ аб’яднанай Італіі.

Сапраўдную вядомасць пісьменніку прынесла аповесць «Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі» (Le avventure di Pinocchio: storia di un burattino), якая ў 1881 годзе друкавалася часткамі на старонках дзіцячага часопіса Il Giornale dei Bambini, а ў 1883 годзе выйшла асобным выданнем. Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа. Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць. Кнігу пераклалі больш чым на 80 моў.

Памёр Калодзі 26 кастрычніка 1890 у Фларэнцыі, дзе і быў пахаваны на могілках царквы Сан-Мініята-аль-Монтэ.

Беларускія пераклады

Казачную аповесць «Прыгоды Пінокіа» на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук.

Зноскі

  1. Proietti D. LORENZINI, Carlo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2006. — Vol. 66. Праверана 7 лютага 2022.
  2. 1 2 Proietti D. LORENZINI, Carlo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2006. — Vol. 66.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Коллоди Карло / под ред. О. Ю. Шмидт — М.: Большая российская энциклопедия, 1926. — ISBN 978-5-85270-292-0, 978-5-85270-324-8 Праверана 28 верасня 2015.
  5. Коллоди Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  6. Коллоди Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  8. Istituto dell’Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Італьянскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Масоны Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Журналісты Італіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе