wd wp Пошук:

Карламан II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Карламан.

Карламан II (866 - 12 снежня 884), заходнефранкскі кароль (879 - 882) сумесна правіў са сваім братам Людовікам III. Малодшы сын Людовіка Заікі.

Бацька Карламана памёр падчас выправы супраць вікінгаў у 879 г. Карламан і Людовік сталі суправіцелямі. У сакавіку 880 г. адбыўся падзел дзяржавы. Карламану дасталіся Бургундыя і Аквітанія.

Тым часам супраць каралей паўстаў князь Базон, які ў ліпені 879 г. аб’явіў аб незалежнасці Праванса. Летам 880 г. браты выступілі супраць бунтаўнікоў і здабылі Макон, і некаторыя землі Базона. Затым аб’ядналі свае сілы з каралём усходнефранкскім Карлам Тоўстым і ў жніўні 880 г. асадзілі В’ен. Аблога працягвалася да лістапада, аднак поспеху не прынесла. Вьен быў захоплены летам 882 г.

Людовік ІІІ і Карламан ІІ перамагаюць вікінгаў, малюнак 15 ст.

У жніўні 882 г. памёр Людовік III і Карламан стаў адзіным каралём заходнефранкскім. Аднак каралеўства знаходзілася ў дрэнным стане, міжусобныя войны і набегі вікінгаў усё больш паслаблялі яго.

Карламан памёр падчас палявання 12 снежня 884 г. Яго пераемнік стаў Карл Тоўсты.

Зноскі

  1. https://www.tombes-sepultures.com/crbst_1773.html
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  3. Carloman II de França // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Эр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 866 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ліёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Каралінгаў
Катэгорыя·Каралі французскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралінгі
Катэгорыя·Памерлі ў 884 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня