wd wp Пошук:

Карлайлскі сабор

Карлайлскі сабор — кафедральны сабор Карлайлскай дыяцэзіі ў графстве Камберленд у Англіі.

Гісторыя

Першапачаткова на месцы сабора стаяла царква манастыра аўгусцінскіх канонікаў. Храм быў закладзены ў 1102 годзе, а ў 1133 Генрых I зрабіў яго галоўнай царквой епархіі. У 1292 годзе царква пацярпела ад пажару, пры гэтым цалкам згарэлі хоры. Аднаўленчыя працы пачаліся толькі ў 1377 годзе. У 1392 годзе адбыўся другі пажар; пасля гэтага былі перабудаваны паўночны трансэпт і цэнтральная вежа, якая мела вышыню 34 метра. Падчас Грамадзянскай вайны 1642—1646 і 1648 гадоў сабор ізноў падвергся моцнаму разбурэнню; многія пралёты былі разабраны з мэтай аднавіць гарадскія ўмацаванні. Ад першапачатковай пабудовы засталося толькі толькі два арачных пралёты, выкананых у англа-нармандскім стылі.

Архітэктура

Карлайлскі сабор (паводле іншых даных — Сабор Усіх Святых у Дэрбі) з’яўляецца самым маленькім саборам у Англіі. Яго даўжыня складае 62 м, а шырыня ў трансэпце — 37 м. У хорах царквы да нашых дзён захавалася вялікае ўсходняе акно, якое мае вышыню 18 м і шырыню 9,7 м; у самай верхняй частцы акна захавалася старое шкло. Паўднёвы трансэпт характэрны наяўнасцю рунічных надпісаў[1].

Зноскі

  1. КАРЛАЙЛСКИЙ СОБОР // Энциклопедия «Кругосвет».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Англіканскія саборы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Збудаванні Вялікабрытаніі ў гатычным стылі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Горад Карлайл