wd wp Пошук:

Карачаўскі раён

Карачаўскі раён (руск.: Карачевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карачаў.

Геаграфія

Плошча раёна — 1350 км². Асноўная рака — Снежаць.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Карачаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 36,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 20 тыс. Усяго налічваецца 151 населены пункт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 7 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

  1. Карачаўскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Бошынскае сельскае паселішча
  2. Вельямінаўскае сельскае паселішча
  3. Верхапольскае сельскае паселішча
  4. Дронаўскае сельскае паселішча
  5. Мылінскае сельскае паселішча
  6. Пясочанскае сельскае паселішча
  7. Рэвенскае сельскае паселішча

Транспарт

Праз раён праходзіць чыгунка Бранск — Арол, а таксама аўтадарога А141 Арол — Смаленск — Рудня.

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum