wd wp Пошук:

Караль Недзялкоўскі

Антоні Караль Недзялкоўскі (польск.: Karol Antoni Niedziałkowski; 27 мая 1846, Мінкаўцы, Дубенскі павет — 6/7 чэрвеня 1911, Жытомір) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп (19011911).

З шляхецкага роду Недзялкоўскіх герба «Равіч», сын Францішка і Марыі з Дзянчынскіх. Навучаўся ў павятовай шляхецкай школе ў Луцку, потым у Камянец-Падольскай гімназіі(укр.) бел.. У верасні 1862 паступіў у духоўную семінарыю ў Камянцы-Падольскім, адкуль у 1863 яго пераслалі навучацца ў Духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў 20 чэрвеня 1867 са ступенню майстра тэалогіі.

Высвечэнне на святара праз малады век атрымаў толькі 23 жніўня 1869 года. У 18691871 гадах кафедральны вікарый у Жытоміры, у 1872 сакратар біскупскай кансісторыі ў Жытоміры. У 18671897 прафесар касцёльных спеваў і літургікі, кананічнага і дзяржаўнага права, касцёльнай гісторыі ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 1884 стаў канонікам кафедральнае капітулы ў Жытоміры і Луцку, у 1890 рэктарам Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 18971901 рэктар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, у 1900 атрымаў дактарат honoris causa гэта акадэміі.

У 21 ліпеня 1897 прызначаны тытулярным біскупам Самаскім і дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі, кансакраваны 5 снежня 1897. У 18991901 капітульны вікарый Магілёўскай архідыяцэзіі, адміністратар Мінскай дыяцэзіі. 15 красавіка 1901 прызначаны луцкім і жытомірскім біскупам. У дыяцэзіі заснаваў дыяцэзіяльны музей і школу арганістаў. Адмовіўся ад прапанаванай пасады магілёўскага архібіскупа. У сваю чаргу царскі ўрад не прыняў яго адмовы ад кіравання Луцкай дыяцэзіяй.

Пахаваны ў Жытоміры.

Найважнейшыя публікацыі

Эсэ

Папярэднік:
Баляслаў Геранім Клапатоўскі
Луцкія біскупы
1901-1911
Пераемнік:
Ігнацы Дубоўскі
Папярэднік:
Анджэла Марыя Меравілья Мантэгаца
Самаскія біскупы
1897-1901
Пераемнік:
Томас Джэймс Конаці

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубенскім павеце
Катэгорыя·Біскупы луцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дунаявецкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Жытоміры
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Біскупы магілёўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Біскупы самаскія
Катэгорыя·Біскупы Мінскай дыяцэзіі
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Асобы