wd wp Пошук:

Каралеўскі пфальц

Ахенскі палац

Пфальц (ням.: Pfalz) — умацаваная рэзідэнцыя (двор) правіцеля вобласці ў дзяржаве Каралінгаў, потым у Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Пфальцы развіліся з бургаў, і пачалі распаўсюджвацца з паскарэннем працэсу феадалізацыі ў дзяржаве Каралінгаў, калі цэнтр гаспадарчага і грамадскага жыцця перамясціўся з горада ў феадальны двор. Так, кіраванне дзяржавай ажыццяўлялася з каралеўскіх двароў, а графствы (намесніцтвы кароны) пачалі атрымліваць свае назвы ад буйных феадальных двароў на іх тэрыторыі.

Пфальцы абавязкова забяспечваліся цырыманіяльнымі і культавымі памяшканнямі. Асаблівых умацаванняў не мелі, з выняткам прыгранічных, але так было толькі да сяр. 9 ст., калі пачасціліся набегі нарманаў.

Найбольш архітэктурна адметныя пфальцы ў Ахене(руск.) бел. (8 ст., будаваўся пры Карле Вялікім і Піпіне), Інгельхайме(ням.) бел. (дакончаны пры Людовіку Праведным).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктура Германіі
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·Свяшчэнная Рымская імперыя
Катэгорыя·Палацы Германіі