Каралеўскія палацы Абамея — комплекс з 12 палацаў дагамейскіх правіцеляў, займае плошчу ў 40 га ў цэнтры бенінскага горада Абамей, аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[1]
Кожны новы кароль Беніна, які кіраваў краінай з 1625 па 1900 гг., будаваў да старога будынку рэзідэнцыі ўласны палац.
Каралеўскія палацы Абамея — велізарны архітэктурны ансамбль, акружаны агульнай сцяной. У канцы 19 ст. яго большая частка была знішчана пажарам.
Унутраныя інтэр’еры ўпрыгожаны насценным жывапісам і бронзавай скульптурай. Звонку будынкі ўпрыгожаны бронзавымі барэльефамі. Акрамя таго, кожны кароль будаваў асобны палац у самім горадзе.
Пасля разбуральнага тарнада ў 1984 г. палацы былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. З таго часу рэалізоўвалася праграма па кансервацыі і рэстаўрацыі гэтага ўнікальнага комплексу, які сведчыць аб культуры, архітэктуры і традыцыйных тэхналогіях старажытнай дзяржавы. Створаны музей, у якім можна ўбачыць прадметы культа вуду і аб’екты мастацтва.
У 2007 г. комплекс выключаны са спісу аб’ектаў Сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.[2]