Карагашы (саманазва: карагаш-ногайлар) — субэтнас у складзе нагайскага народа, прадстаўнікі якога пражываюць пераважна ў сёлах Растапулаўка, Джанай, Ясын-Сакан і Лапас у паўднёвай частцы Астраханскай вобласці Расіі. Гавораць на гаворцы, якую некаторыя лінгвісты лічаць самастойнай карагашскай мовай[1], а іншыя — дыялектам нагайскай[2].