wd wp Пошук:

Карагаская мова

Карагаская мова — мёртвая ўральская мова, якая адносілася да паўднёвай групы самадыйскіх моў. Носьбітамі карагаскай мовы была частка плямёнаў саянскіх самадыйцаў, якая насяляла тэрыторыю Саянскага нагор’я. Карагаская, маторская і тайгійская — блізкія дыялекты, выцесненыя цюркскімі мовамі і вядомыя толькі па слоўнікавым запісам XVIII — пачатку XIX стст.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Самадыйскія мовы
Катэгорыя·Мёртвыя мовы