wd wp Пошук:

Каперсавыя

Каперсавыя (Capparaceae) — сямейства кветкавых двухсемядольных раслін.

Апісанне

Невялікія дрэвы, хмызнякі ці часцей травы. Расліны з чарговымі простымі ці пальчатымі лістамі з прылісткамі. Кветкі адзіночныя ці ў гронкападобных суквеццях, часцей зігаморфныя. Прыкметнікі адсутнічаюць. Чашачка з 4, іншы раз зрослых у аснове чашалісцікаў. Пялёсткаў 4, тычынак 4, 6 ці болей, іншы раз многа. Пладалісцікаў 2, часцей болей. Завязь верхняя. Плады каперсавых — стручкі, каробачкі, ягады. Кветкі большай часткай у тэрмінальных гронках, часам у мяцёлках, двухполыя, іншы раз аднаполыя, актынаморфныя ці злёгку зігаморфныя, у большасці з двайным калякветнікам, іншы раз беспялёсткавыя, з нектарнікамі. Калякветнік 4-членны, радзей 5-членны, члены калякветніка свабодныя. Тычынак (2)4 ці шмат. Большай часткай яны ўзнікаюць з абмежаванай колькасці (часцей за ўсё з 4) прымордыяў. Завязь верхняя з некалькімі ці многімі семязачаткамі, часам толькі з адным семязачаткам. Асаблівасцю гэтай сям’і з’яўляецца ўтварэнне гінафора — разрастанне кветаложа ўдаўжыню на ўчастку паміж андрацэем і гінецэем, ці андрагінафора — разрастанне кветаложа паміж венчыкам і андрацэем. Плады каперсавых — стручкі, каробачкі, ягады.

Выкарыстанне

Кветкавыя пупышкі каперсавых марынуюць, кансервуюць (каперcы).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Каперсавыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання