Капатке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Капаткевічы. Плошча — 146,96 км²[1].
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капаткевічы (з 1939 г. — вёска Вялікае Сяло). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 12 снежня 1957 года ў склад сельсавета з Пціцкага сельсавета перададзена вёска Гарадзішча[2]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 11 лютага 1974 года сельсавет скасаваны, вёскі Вялікае Сяло і Усходняя ўключаны ў склад гарадскога пасёлка Капаткевічы, вёскі Гарадзішча, Івашкавічы, Першая Слабодка, пасёлкі Івашкавічы, Кастрычніцкі, Трэмля перададзены ў падпарадкаванне Капаткевіцкаму пассавету[3].
12 лістапада 2013 года Капаткевіцкі пассавет рэарганізаваны ў Капаткевіцкі сельсавет[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва пассавета (5 населеных пунктаў без Капаткевіч) — 373 чалавекі[5], з іх 95,4 % — беларусы[6].