wd wp Пошук:

Канцэпты

«Канцэ́пты» (лац.: сoncept; рус.: задума; сучаснае: кулінарны канцэпт) — іранічная зборная назва кулінарных выбрыкаў, папулярных у асяродку магнатэрыі Рэчы Паспалітай у XVIII ст., у эпоху позняга барока.

Канцэпты былі разлічаныя не так на задавальненне гастранамічных ды дыетычных прыхільнасцяў, як на вонкавы эфект, які мусіў сведчыць пра заможнасць, дасціпнасць і таварыскасць гаспадароў-замоўцаў “канцэпту”, а таксама дэманстраваць тэхнічнае майстэрства кухара. Каплуноў, напрыклад, спрабавалі запячы жывымі, напаіўшы гарэлкай і ахалоджваючы мозг вільготнымі кампрэсамі, каб яны маглі квахтаць, калі ад іх адразалі запечаныя кавалкі. Дасціпным штукарствам лічылася прыгатаванне фаршыраванага каплуна ўнутры шклянай фляшы. У паштэты (пірагі) пад скарынку імкнуліся змясціць жывых птушак, а часам і слуг-карузлікаў. Вельмі папулярнай пацехай была апісаная Адамам Міцкевічам «рыбіна, старанна з канца падсмажана, а далей запякана, а пры хвасце, як заліўная, згатавана». У апошнія гады Рэчы Паспалітай, пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім, грамадская думка зрабілася менш прыхільнай да многіх марнатраўных а часам жорсткіх забаў, але ў некаторых заможных дамах яны пратрывалі яшчэ першую трэць XIX ст.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларуская кухня
Катэгорыя·Польская кухня
Катэгорыя·Кулінарыя