wd wp Пошук:

Канстанцін Сцяпанавіч Мельнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнікаў.

Канстанцін Сцяпанавіч Мельнікаў (руск.: Константи́н Степа́нович Ме́льников; 22 ліпеня (3 жніўня) 1890, Масква — 28 лістапада 1974, там жа) — савецкі архітэктар, мастак і педагог, заслужаны архітэктар РСФСР, адзін з лідараў авангарднага кірунку ў савецкай архітэктуры ў 1923—1933 гадах.

Канстанцін Мельнікаў яшчэ ў 1930-я гады атрымаў сусветнае прызнанне як «вялікі рускі архітэктар» сучаснасці, аднак яго ўнікальная творчая канцэпцыя ў тыя ж гады падвергнулася ў СССР рэзкай крытыцы за «фармалізм»; архітэктар па сутнасці быў адлучаны ад прафесіі (апошняя пабудова па яго праекце датуецца 1936 годам).

Стогадовы юбілей архітэктара ЮНЕСКА адзначыла тым, што аб’явіла 1990 год годам Канстанціна Мельнікава. Па выніках апытання членаў Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, якое праводзілася ў 2001 годзе, Мельнікаў заняў першае месца сярод выдатных айчынных архітэктараў XX стагоддзя і трэцяе — у сусветным спісе.

Зноскі

  1. Мельников Константин Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Konstantin Melnikov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Konstantin Stepanovich Melnikov // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства