У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукомскі. Канстанцін Міхайлавіч Лукомскі (каля 1540 — 1581) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў з княжацкага роду Лукомскіх герба «Рох». Унук Рамана Лукомскага.
Уладальнік Дабрыгораў і Карэвічаў, ротмістр войска ВКЛ у час Інфлянцкай вайны, вызначыўся ў 1568 годзе пры ўзяцці замка Ула, які атрымаў у намесніцтва, палкоўнік казацкі з 1579 года.