wd wp Пошук:

Канстанцін Казімір Александровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Александровіч. Канстанцін Казімір Александровіч — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч», сын Яна Уладзіслава і Крысціны з Курчоў.

Гарадзенскі земскі суддзя (1661—1669), падсудак гарадзенскі (1653—1661), земскі пісар гарадзенскі (1648—1653), падстолі гарадзенскі (1639—1648), войт гарадзенскі (1633—1667).

Пасол Гарадзенскага сойміка на соймы 1649/1650, 1650, 1662 гадоў, пасол на соймы 1653, 1655, 1659 гадоў. На сойме 1662 года быў прызначаны камісарам ад Пасольскай ізбы па аплаце войска Вялікага Княства Літоўскага[1].

Прызначыў 500 злотых гарадзенскаму дамініканскаму кляштару на адпраўленне штогадовай імшы за яго душу. Грошы дамініканам выдаваў яго сын Стэфан Яўстахі (1671)[2].

Сям’я

Меў сыноў[2]:

Зноскі

  1. Volumina legum. T. 4: Ab an. 1641 ad an. 1668 / przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarów w Warszawie od roku 1732 do roku 1782 wydanego. — Petersburg: J. Ohryzko, 1859. — 501, [1], XVII, [1] s.
  2. 1 2 Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Пісары земскія гарадзенскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Александровічы
Катэгорыя·Падсудкі гарадзенскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падстоліі гарадзенскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Суддзі земскія гарадзенскія
Катэгорыя·Войты гарадзенскія