wd wp Пошук:

Канстанцін Афанасьевіч Бачкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бачкоў. Канстанцін Афанасьевіч Бачкоў (25 верасня 1950, Ельск, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь», 1973), Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1981), Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (дактарантура, 1993).

Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1973, электратэхнічны факультэт, кафедра «Аўтаматыка і тэлемеханіка», у 1987—1989 і 1993—2001 — загадчык кафедры, 1994—1997 — дэкан факультэта, 2001—2017 — прарэктар па вучэбнай рабоце, дырэктар ІПК, з 2017 — НДЛ «Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў», загадчык лабараторыі).

Навуковыя інтарэсы: электрамагнітная сумяшчальнасць; крытычныя да бяспекі сістэмы кіравання; функцыянальная бяспека.

Узнагароды

Знакі «Ганаровы чыгуначнік» (2003), «Выдатнік Беларускай чыгункі» (2004), «Выдатнік адукацыі» (2010), «Ганаровы транспартнік» (2017), медаль «За працоўныя заслугі» (2014) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Дэканы БелДУТ
Катэгорыя·Выпускнікі МІІТа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня