wd wp Пошук:

Канстанцін Аляксеевіч Аляксееўскі

Канстанці́н Аляксе́евіч Аляксе́еўскі (15 верасня 1855, Віленская губерня — пасля 1918) — вайсковец, генерал-лейтэнант (1916)[1]. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху пачатку XX ст.

Біяграфія

Праваслаўны дваранін. Адукацыю атрымаў у Полацкай вайсковай гімназіі[1]. Скончыў Другое Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча (1875). У 1908—1911 гадах — камандзір 1-й Уладзівастоцкай крапасной артылерыйскай брыгады. Начальнік артылерыі Свеаборгскай крэпасці з 1911 года. Увесну 1917 года ў Выбаргу далучыўся да арганізацыі матросаў-беларусаў Балтыйскага флоту[2]. Выбраны ў склад Савета старэйшын на Першым Усебеларускім з’ездзе ў снежні 1917 года. Заклікаў «адрадзіць беларускую дзяржаву», на з’ездзе выступіў у абарону беларускага нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Аўтар «Успамінаў пра Усебеларускі з’езд у г. Мінску» ў газеце «Чырвоны шлях» (1918, № 1—2). У 1918 годзе быў запрошаны Радай БНР у Менск для фарміравання беларускай нацыянальнай арміі. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. 1 2 Алексеевский Константин Алексеевич (руск.) . grwar.ru. Праверана 22 снежня 1917.
  2. Баршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Асобы